ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Нашы выхаванцы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, таму мы лічым, што адным з напрамкаў дзейнасці установы дашкольнай адукацыі павінна быць далучэнне да роднай мовы, знаёмства са сваімі каранямі, традыцыямі, абрадамі. Гэты ланцужок можна прадоўжыць, гаворачы аб прыродзе роднага краю, яго гісторыі, дасягненнях вялікіх продкаў.
Менавіта патаму, не гледзячы на тое, што ў нашай установе адукацыі навучанне вядзецца на рускай мове, мы ствараем умовы для выхавання пачуцця гонару за нашу краіну, павагі да роднай мовы.
Знаёмства з побытам продкаў мы ажыццяўляем не толькі па малюнках, але і пры правядзенні экскурсій у “Беларускую хатку”, якая створана сваімі сіламі ва ўстанове. Чаго тут толькі не пабачаць дзеці!
Згодна “Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі” плануюцца і праводзяцца заняткі “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”. На іх выхавацелі знаёмяць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, на іх прыкладзе вучаць размаўляць па-беларуску, складаць невялікія апавяданні па цацках, малюнках, з асабістага вопыту, знаёмяць таксама з граматычным ладам маўлення, гукавой культурай маўлення.
раскрыть » / « свернуть